Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трагізм, , м.

  1. Трагічны элемент у мастацкім творы.

    • Спектакль поўны трагізму.
  2. Тое, што і трагічнасць (у 2 знач.).

    • Т. падзей.

трагік, , м.

  1. Акцёр, які выконвае трагічныя ролі.

  2. Аўтар трагедый.

трагікамедыя, , ж.

  1. Драматычны твор, у якім спалучаюцца рысы трагедыі і камедыі.

  2. перан. Сумная і разам з тым смешная падзея.

|| прым. трагікамічны, .

трагікамічны, .

  1. гл. трагікамедыя.

  2. Сумны і адначасова смешны.

    • Т. выпадак.

|| наз. трагікамічнасць, .

трагічнасць, , ж.

  1. гл. трагічны.

  2. Бязвыхаднасць, цяжкасць душэўнага стану, што прыводзіць да катастрофы, гібелі каго-, чаго-н.

трагічны, .

  1. Які адносіцца да трагедыі (у 1 знач.).

    • Т. жанр.
  2. Страшэнны, ашаламляльны, поўны гора, няшчасця.

    • Т. выпадак.
    • Т. лёс.

|| наз. трагічнасць, .

трагладыт, , м.

  1. Першабытны пячорны чалавек.

  2. перан. Грубіян, некультурны чалавек лаянк.).

|| ж. трагладытка, .

традыцыйны, .

  1. Заснаваны на традыцыі (у 1 знач.) і замацаваны ёю.

    • Т. звычай.
  2. Які адбываецца па традыцыі (у 2 знач.), па ўстаноўленаму звычаю.

    • Традыцыйныя спаборніцтвы па бегу.

|| наз. традыцыйнасць, .

традыцыя, , ж.

  1. Звычаі, погляды, нормы паводзін і пад., якія перадаюцца ад папярэдніх пакаленняў наступным.

    • Гістарычныя традыцыі.
    • Традыцыі продкаў.
  2. Парадак, звычай, што ўстанаўліваецца ў паводзінах, быце.

    • Т. адзначаць дзень нараджэння.

традыцыяналізм, , м. (кніжн.).

Прыхільнасць да старых традыцый.

|| прым. традыцыяналісцкі, .