Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабдзёўбваць, ✂; зак.

Абдзяўбці з усіх бакоў або ўсё, многае.

  • Птушкі паабдзёўбвалі вішні.

паабдзіраць, ✂; зак.

Абадраць у многіх месцах, кругом або ўсё, многае.

  • П. кару на дрэвах.
  • П. ногі.

паабжынаць, ✂; зак.

Абжаць усё, многае.

  • П. траву каля кустоў.

паабклейваць, ✂; зак.

Абклеіць усё, многае.

  • П. сцены абоямі.

паабкопваць, ✂; зак.

Абкапаць усё, многае.

  • П. яблыні.

паабкошваць, ✂; зак.

Абкасіць усё, многае.

  • П. палеткі.

паабліваць, ✂; зак.

Абліць чым-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

паабліцоўваць, ✂; зак.

Абліцаваць усё, многае.

  • П. сцены пліткай.

паабломваць, ✂ і паабломліваць, ✂; зак.

Абламаць усё, многае.

  • П. сухія галіны.

пааблямоўваць, ✂; зак.

Аблямаваць усё, многае.

  • П. рукавы футрам.