нос, ✂, м.
-
Орган нюху, які знаходзіцца на твары чалавека або мордзе жывёлы.
- Рымскі н. (вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай).
- Н. у н.; носам к носу (вельмі блізка адзін да другога; разм.).
- Вадзіць за н. каго-н. (перан. абяцаць і не выконваць; уводзіць у зман; разм.).
- Бубніць сабе пад н. (гаварыць вельмі ціха, незразумела; разм.).
- Драць н. (перан. важнічаць, задавацца; разм.).
- Вярнуць н. (адносіцца да каго-н. з пагардай; разм.).
- Соваць н. куды-н. (перан. умешвацца не ў сваю справу; разм. неадабр.).
-
Дзюба ў птушкі.
- Бусляняты закідваюць насы ўгору.
-
Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад.
-
Аб выступаючай пярэдняй частцы якога-н. прадмета.
-
Тое, што і насок (у 2 знач.).
◊
3-пад (самага) носа у каго (узяць, украсці) (разм.) — на вачах у каго-н., у непасрэднай блізкасці ад каго-н.
На носе (разм.) — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што-н.).
Пад самым носам (разм.) — блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-,чаго-н.
Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім-,чым-н.
Пакінуць з носам каго (разм.) — абдурыць, падмануць.
|| памянш. носік, ✂ і насок, ✂.
|| прым. насавы, ✂.
носкі, ✂.
Які доўга носіцца, моцны.
|| наз. носкасць, ✂.
носчык, ✂, м.
Рабочы, які пераносіць ручны багаж на вакзале; насільшчык.
нота2, ✂, ж.
Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой.
○
|| прым. нотны, ✂.
ноу-хау, нескл., н. (спец.).
Дакументальна аформленая інфармацыя пра сучасныя тэхналогіі, навукова-тэхнічныя дасягненні, камерцыю, сэрвіс.
ноч, ✂, ж.
Частка сутак з вечара да раніцы.
- На ноч гледзячы (позна вечарам, напроці ночы).
- Н. у ноч (кожную ноч).
◊
Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.
Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.
|| ласк. ночка, ✂, ночанька, ✂ і ночачка, ✂.
|| прым. начны, ✂.