Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нос, , м.

  1. Орган нюху, які знаходзіцца на твары чалавека або мордзе жывёлы.

    • Рымскі н. (вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай).
    • Н. у н.; носам к носу (вельмі блізка адзін да другога; разм.).
    • Вадзіць за н. каго-н. (перан. абяцаць і не выконваць; уводзіць у зман; разм.).
    • Бубніць сабе пад н. (гаварыць вельмі ціха, незразумела; разм.).
    • Драць н. (перан. важнічаць, задавацца; разм.).
    • Вярнуць н. (адносіцца да каго-н. з пагардай; разм.).
    • Соваць н. куды-н. (перан. умешвацца не ў сваю справу; разм. неадабр.).
  2. Дзюба ў птушкі.

    • Бусляняты закідваюць насы ўгору.
  3. Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад.

  4. Аб выступаючай пярэдняй частцы якога-н. прадмета.

  5. Тое, што і насок (у 2 знач.).

    • Туфлі з вострымі насамі.

  • 3-пад (самага) носа у каго (узяць, украсці) (разм.) — на вачах у каго-н., у непасрэднай блізкасці ад каго-н.

  • На носе (разм.) — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што-н.).

  • Пад самым носам (разм.) — блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-,чаго-н.

  • Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім-,чым-н.

  • Пакінуць з носам каго (разм.) — абдурыць, падмануць.

|| памянш. носік, і насок, .

|| прым. насавы, .

носік, , м.

  1. гл. нос.

  2. Частка збана, чайніка і пад., праз якую выліваюць вадкасць.

  3. Вострая або завостраная частка якога-н. прадмета.

    • Н. яйка.

носкі, .

Які доўга носіцца, моцны.

  • Носкія боты.

|| наз. носкасць, .

носчык, , м.

Рабочы, які пераносіць ручны багаж на вакзале; насільшчык.

носьбіт, , м.

  1. Той, хто валодае, надзелены чым-н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-н.

    • Носьбіты мовы.
  2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі-н. уласцівасцямі.