Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нота​1, ✂, ж.

  1. Умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі, а таксама гэты гук.

    • Высокая н.
    • Гучная н.
  2. мн. Тэкст музычнага твора ў нотным запісе.

    • Іграць па нотах.
    • Як па нотах (перан. без цяжкасцей, вельмі лёгка).
  3. перан. Тон, інтанацыя мовы, якія выражаюць якое-н. пачуццё.

    • Н. незадаволенасці ў голасе.

|| памянш. нотка, ✂.

|| прым. нотны, ✂.

нота​2, ✂, ж.

Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой.

  • Н. пратэсту.

○

  • Вербальная нота — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы.

|| прым. нотны, ✂.