норма назоўнік | жаночы род
-
Устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н.
- Н. выпрацоўкі.
- Н. выпадзення ападкаў.
-
Агульнапрызнаныя, узаконеныя ў пэўным асяроддзі правілы паводзін людзей у грамадстве, агульнапрынятае правіла ў мове, літаратуры.
- Дыпламатычныя нормы.
- Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- Прыйсці (увайсці) у норму (прыйсці да звычайнага стану).
-
Загаловак кнігі, звычайна скарочаны, які даецца дробным шрыфтам на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша ўнізе з левага боку (спецыяльны тэрмін).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)