Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лесараспрацоўкі, , ж.

Высечка і нарыхтоўка лесу (у 2 знач.), а таксама месца, дзе вядуцца такія работы.

|| прым. лесараспрацоўчы, .

лесаруб, , м.

Рабочы, які займаецца валкай лесу.

|| прым. лесарубскі, .

лесарубны, .

Які прызначаецца, служыць для валкі лесу.

  • Л. інструмент.

лесасека, , ж.

Участак высечанага лесу або прызначаны для высечкі.

|| прым. лесасечны, .

лесасплаў, , м.

Сплаў лесу (у 2 знач.).

|| прым. лесасплаўны, .

лесастэп, , м.

Пераходная зона паміж стэпам і лесам.

|| прым. лесастэпавы, .

лесатундра, , ж.

Пераходная зона паміж лесам і тундрай.

|| прым. лесатундравы, .

лесвіца, , ж.

Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.

  • Пажарная л.
  • Іерархічная л. (перан.).

|| памянш. лесвічка, .

|| прым. лесвічны, .

лескі, .

Лёгкая пераносная або падвесная лесвіца.

леснікоўна, , ж. (разм.).

Дачка лесніка.