Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

легіянер, ✂, м.

Воін, салдат легіёна (у 1 і 2 знач.).

|| прым. легіянерскі, ✂.

легка...

Першая частка складаных слоў у знач. лёгкі, ужыв. замест «лёгка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. легкавагавы, легкаверны.

легкаважны, ✂.

  1. Які мае невялікую ці недастатковую вагу.

    • Л. груз.
  2. перан. Легкадумны, несур’ёзны, павярхоўны.

    • Л. выпад.

|| наз. легкаважнасць, ✂.

легкаверны, ✂.

Які ўсяму верыць, залішне даверлівы.

  • Л. чалавек.

|| наз. легкавер’е, ✂ і легкавернасць, ✂.

легкавушка, ✂, ж. (разм.).

Легкавая аўтамашына.

легкавы, ✂.

Прызначаны для перавозкі людзей, ручнога багажу.

  • Л. аўтамабіль.

легкадумны, ✂.

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны.

  • Л. ўчынак.
  • Легкадумнае рашэнне.

|| наз. легкадумнасць, ✂.

легкакрылы, ✂.

Хуткі ў палётах, у рухах; з лёгкімі крыламі.

  • Легкакрылая чайка.
  • Легкакрылая радасць (перан.).

легкаплаўкі, ✂, (спец.).

Які плавіцца пры параўнальна невысокай тэмпературы.

  • Л. метал.

|| наз. легкаплаўкасць, ✂.

легкатраўны, ✂, (спец.).

Які лёгка засвойваецца органамі стрававання.

  • Легкатраўныя прадукты.

|| наз. легкатраўнасць, ✂.