Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клапотны, (разм.).

Тое, што і клапатлівы.

|| наз. клапотнасць, .

клапоўнік, , м.

  1. Месца ў жылым памяшканні, дзе развялося многа клапоў, а таксама само такое памяшканне (разм.),

  2. Расліна сямейства крыжакветных з непрыемным пахам, ужыв. ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.

кларнет, , м.

Драўляны духавы музычны інструмент у выглядзе трубкі з клапанамі і невялікім раструбам на другім канцы.

|| прым. кларнетны, .

кларнетыст, , м.

Музыкант, які іграе на кларнеце.

клас1, , м.

Вялікая група людзей з пэўным становішчам у сістэме грамадскай вытворчасці і з пэўнай роляй у грамадскай арганізацыі працы, аб’яднаная аднолькавымі, звычайна заканадаўча замацаванымі, адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў.

  • Рабочы к.
  • Эксплуататарскія класы.

|| прым. класавы, .

  • Класавае грамадства (раздзеленае на класы).
  • Класавая барацьба.

клас2, , м.

  1. У розных класіфікацыях: катэгорыя, падраздзяленне.

    • К. паўзуноў.
    • К. мінаносцаў.
    • Каюта першага класа.
  2. Група вучняў аднаго і таго года навучання або ў спецыяльных школах вучні, якія займаюцца па аднаму і таму прадмету.

    • Вучань пятага класа.
    • К. цымбалаў.
  3. Памяшканне ў школе, дзе займаюцца вучні.

    • Уборка класа.
  4. мн. Дзіцячая ігра на земляных пляцоўках, расчэрчаных на клеткі, дзе, скачучы на адной назе, прапіхваюць каменьчык з адной клеткі ў другую.

  5. Ступень, узровень чаго-н.

    • Спецыяліст высокага класа.
  6. У матэматыцы: сукупнасць элементаў, аб’яднаных паводле якой-н. адзнакі.

|| прым. класны, .

класавы, .

  1. гл. клас.

  2. Які ўласцівы, адпавядае ідэалогіі якога-н. грамадскага класа.

    • Класавая палітыка.
    • К. падыход.

|| наз. класавасць, .

класік, , м.

  1. Выдатны, агульнапрызнаны дзеяч навукі, мастацтва, літаратуры.

    • Класікі беларускай літаратуры.
  2. Прыхільнік класіцызму ў мастацтве.

  3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі, а таксама чалавек, які атрымаў адукацыю ў галіне антычных моў і літаратур.

класіка, , ж., зб.

Класічныя (у 1 знач.) творы літаратуры і мастацтва.

  • Выданне класікі.

класіфікаваць, ; зак. і незак.

Размеркаваць (-мяркоўваць) па групах, разрадах, класах і пад.

|| зак. раскласіфікаваць, .

|| наз. класіфікаванне, і класіфікацыя, .