клас1,
Вялікая група людзей з пэўным становішчам у сістэме грамадскай вытворчасці і з пэўнай роляй у грамадскай арганізацыі працы, аб’яднаная аднолькавымі, звычайна заканадаўча замацаванымі, адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў.
- Рабочы к.
- Эксплуататарскія класы.
||
- Класавае грамадства (раздзеленае на класы).
- Класавая барацьба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)