Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грэць, ; незак.

  1. Перадаваць сваю цеплыню.

    • Сонца грэе.
  2. Рабіць цёплым.

    • Г. малако.
  3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

    • Кажух грэе добра.
  4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

    • Г. сэрца.
    • Грэюць матуліны вочы.

  • Грэць рукі на чым (разм. неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

грэчка, , ж.

Травяністая меданосная расліна, з зярнят якой робяць крупы і муку.

|| прым. грэчкавы, і грэцкі, .

  • Грэчкавы мёд (з сокаў кветачак грэчкі).
  • Сямейства грэчкавых (наз.).
  • Грэцкія крупы (прыгатаваныя з зерня грэчкі).

грэшнік, , м.

Грэшны чалавек.

|| ж. грэшніца, .

грэшны, .

Які многа награшыў.

  • Г. чалавек.
  • Грэшныя думкі.

  • Грэшным чынам у знач. пабочн. (разм.) — трэба прызнацца (у чым-н. дрэнным, ганебным).