Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грудзінка, , ж.

Сорт мяса з грудной часткі тушы.

  • Свіная г.

|| прым. грудзіначны, .

грудніца, , ж.

Запаленне грудных залоз.

гружаны, .

З грузам (у 2 знач.), нагружаны.

  • Гружаныя вагоны.

груз, , м.

  1. Цяжар, цяжкі прадмет.

    • Скінуць г. з калёс.
  2. Тавары, прызначаныя для перавозкі.

    • Вагоны з грузам.
    • Падрыхтаваць г. для перавозкі.

|| прым. грузавы, .

  • Грузавыя перавозкі.

груза... і груза-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да грузу (у 1 знач.), напр. грузаапорны, грузапад’ёмнік;
  2. які мае адносіны да грузу (у 2 знач.), напр. грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грузапаток, грузаперавозкі;
  3. грузавы (у 2 знач.), напр. груза-пасажырскі, грузатаксі.

грузаабарот, , м. (спец.).

Работа транспарту па перавозцы грузаў у тона-кіламетрах.

  • Павялічыць г. на чыгуначных перавозках.

|| прым. грузаабаротны, .

грузаадпраўшчык, , м. (афіц.).

Той, хто адпраўляе грузы.

грузаатрымальнік, , м. (афіц.).

Той, на чыё імя адпраўляецца груз.

грузавік, , м.

Грузавы аўтамабіль.

грузавы, .

  1. гл. груз.

  2. Прызначаны для перавозкі грузаў.

    • Грузавыя аўтамашыны.
    • Грузавыя таксі.