Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трупярня, ✂, ж.

Памяшканне для трупаў; морг.

трус​1, ✂, м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых, а таксама яго футра.

|| прым. трусіны, ✂.

  • Трусінае мяса.

трус​2, ✂, м. (разм.).

Ваганне зямлі, землетрасенне.

трус​3, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які лёгка паддаецца пачуццю страху; баязлівец.

трусавод, ✂, м.

Тое, што і трусагадовец.

трусагадовец, ✂, м.

Той, хто займаецца трусагадоўляй.

трусагадоўля, ✂, ж.

Прамысловае развядзенне трусоў.

|| прым. трусагадоўчы, ✂.

трусаматка, ✂, ж.

Трусіха, якая дае прыплод.

трусаферма, ✂, ж.

Трусагадоўчая ферма.

трусікі, ✂, н. (разм.).

Тое, што і трусы.