Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павойны, .

Які пры росце чапляецца за што-н., абвіваецца вакол чаго-н.

  • Павойныя расліны.

паволі, прысл.

  1. Няспешна, марудна.

    • Ісці п.
    • Рабіць п.
  2. Асцярожна.

    • П. ступаць.
  3. Паступова, не адразу.

    • Гул п. сціхаў.

павольны, .

Няспешны, марудны.

  • Павольныя рухі.
  • Павольна (прысл.) пісаць.

|| наз. павольнасць, .

павузіць, ; зак.

Зрабіць вузейшым.

  • П. сукенку.

павук, , м.

Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.

|| памянш. павучок, .

|| прым. павучыны, і павуковы, .

павуціна, , ж.

Сетка з тонкіх нітак, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком.

  • Плесці павуціну.
  • П. хлусні (перан.).

|| памянш. павуцінка, .

|| прым. павуцінны, і павуцінавы, .

павуцінне, , н., зб.

Павуціна.

  • Аблытаць павуціннем хлусні (перан.).

|| прым. павуцінневы, .

павучальны, .

Які ўтрымлівае ў сабе што-н. карыснае, які служыць урокам, абагачае ведамі, вопытам.

  • П. ўрок гісторыі.
  • Павучальныя вынікі.
  • Павучальная гутарка.

|| наз. павучальнасць, .

павучанне, , н.

Настаўленне, павучальная парада.

павучаць, ; незак.

Даваць павучанні каму-н., настаўляць.

  • П. маладых.