Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загарэцца, ; зак.

  1. Пачаць гарэць (у 1, 5, 6 і 7 знач.).

    • У далечыні загарэўся агеньчык.
    • Загарэлася з вышак (пачаўся пажар).
    • З. ідэяй (перан.).
    • Вочы загарэліся ад цікаўнасці (перан.).
  2. безас., каму з інф. Вельмі захацецца (разм.).

    • Загарэлася яму ісці ў грыбы.
  3. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай.

    • Загарэлася спрэчка.

|| незак. загарацца, .

загарэць, ; зак.

Набыць загар.

  • З. на сонцы.

|| незак. загараць, і загарваць, .

загаслы, .

Які перастаў гарэць, свяціць, патухлы.

  • Загаслыя галавешкі.
  • Загаслыя вочы (перан. стомленыя).

загасціцца, ; зак. (разм.).

Надта доўга прабыць у гасцях.

загатавацца, ; зак.

Закіпець, зрабіцца кіпячоным, гатовым для ўжывання.

  • Чай загатаваўся.

загатаваць1, ; зак. (разм.).

Стварыць запас чаго-н., нарыхтаваць.

  • З. дроў на зіму.

|| незак. загатоўваць, .

загатаваць2, ; зак.

Давесці да кіпення, закіпяціць.

  • З. ваду.

загатоўка, , ж.

  1. гл. загатаваць ​1.

  2. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі.

|| прым. загатовачны, .

загатоўшчык, , м.

  1. Тое, што і нарыхтоўшчык (разм.).

  2. Той; хто робіць загатоўкі (у 2 знач.).

|| ж. загатоўшчыца, .

загваздка, , ж.

  1. Спецыяльны шпень, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы, або такое прыстасаванне для замацавання якой-н. дэталі.

  2. перан. Перашкоды, замінка.

    • Дык вось у чым з.