Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грэбаць, ✂; незак. (разм.).

Капаць (рукамі, пальцамі і пад.).

  • Г. зямлю.

грэбень, ✂, м.

  1. Пласцінка з радам зубоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.

  2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. у розных галінах вытворчасці (спец.).

    • Прадзільны г.
  3. Мясісты нарост на галаве некаторых птушак.

    • Г. пеўня.
  4. перан. Вяршыня чаго-н.

    • Г. хвалі.
    • Горны г.

|| памянш. грабеньчык, ✂.

|| прым. грабеньчыкавы, ✂.

|| прым. грабенны, ✂, грабянёвы, ✂ і грабнявы, ✂.

  • Грабеннае прадзенне (камвольнае).
  • Грабенны (грабянёвы) выраст.
  • Грабнявыя культуры (якія вырошчваюцца на грабянях град).

грэблівы, ✂.

Які гідліва адносіцца да неахайнасці і ўсюды яе падазрае.

  • Г. чалавек.

|| наз. грэблівасць, ✂.

грэбля, ✂, ж.

Насціл з бярвення ці галля для праезду па гразкім месцы, гаць.

|| памянш. грэбелька, ✂.

грэбці, ✂; незак.

  1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.

    • Г. сена.
  2. Разграбаць, капаць.

    • Г. пясок.
  3. перан. З прагнасцю браць, захопліваць сабе.

    • Г. дабро.
    • Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).

грэбціся, ✂; незак.

Капацца, разграбаць што-н. пальцамі, лапамі.

  • Г. ў пяску.

грэйдэр, ✂, м.

  1. Машына для рыцця канаў, выраўноўвання палатна грунтавых дарог.

  2. Дарога, пракладзеная пры дапамозе грэйдэра (разм.).

|| прым. грэйдэрны, ✂.

грэйпфрут, ✂, м.

Пладовае дрэва сямейства цытрусавых, а таксама плод гэтага дрэва, падобны на апельсін.

|| прым. грэйпфрутавы, ✂.

грэка-...

Першая частка складаных слоў са знач. грэчаскі, напр. грэка-лацінскі, грэка-балгарскі.

грэкі, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі.

|| ж. грачанка, ✂.

|| прым. грэчаскі, ✂.