Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

з’явіцца, ; зак.

  1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

    • З. ў час.
    • З. ў суд.
  2. Прыйсці, прыбыць.

    • Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
  3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

    • На небе з’явіліся першыя зоркі.
  4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

    • З’явілася новая думка.
  5. Стаць, зрабіцца чым-н.

    • Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

  • З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўляцца, .

|| наз. з’яўленне, .

зявок, , м. (разм.).

Недагляд, промах.

  • З. гульца.

з’ядаць, ; незак.

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

  • Хутка з. абед.
  • З. многа хлеба.

з’яднаны, .

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

  • З. калектыў.

|| наз. з’яднанасць, .

з’яднацца, ; зак.

Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. супраць агульнага ворага.

|| незак. з’ядноўвацца, .

|| наз. з’яднанне, .

з’яднаць, ; зак.

Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. народныя масы.

|| незак. з’ядноўваць, .

|| наз. з’яднанне, .

зязюля, , ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прым. зязюлін, .

  • З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

зяленіва, , н.

  1. зб. Зялёная трава, расліннасць, зеляніна.

    • Нарваць зяленіва свінням.
  2. Зялёны колер чаго-н.

зялёна-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр. зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;
  2. зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

зялёнка1, , ж.

Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай.

  • Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.