Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зычны, .

  1. Звонкі, прарэзлівы.

    • З. голас.
  2. Пра гукі мовы: які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім-н. месцы моўнага апарату, а таксама пра літары, якія адлюстроўваюць такія гукі.

зычыць, ; незак.

Жадаць, выказваць, выражаць каму-, чаму-н. пажаданні.

  • Зычу вам многа шчасця і моцнага здароўя.

зэдаль, , м. (разм.).

Хатняя пераносная лава, услон.

зэдлік, , м. (разм.).

Хатняя пераносная лаўка, услончык.

зябкі, .

  1. Халодны, сцюдзёны.

    • Пацягнуў з. вецер.
    • Была буйная зябкая раса.
  2. Адчувальны да сцюжы.

    • У яго змалку былі зябкія рукі.

|| наз. зябкасць, .

зябліва, , н.

  1. Узаранае з восені поле пад веснавую сяўбу.

    • Сеяць па зябліву.
  2. Асенняе ўзорванне поля.

    • Аратыя паехалі на з.

|| прым. зяблевы, .

зябліць, ; незак.

Араць пад зябліва.

  • З. іржэўнік.

зябнуць, ; незак.

Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад.

  • Рукі зябнуць.

|| зак. азябнуць, .

з’ява, , ж.

  1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н., падзея, выпадак.

    • Фізічная з.
    • Прыродныя з’явы.
    • Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.
  2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

зяваць, ; незак.

  1. Тое, што і пазяхаць.

    • З. увесь вечар.
  2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак.

    • З. фігуру за фігурай.

|| зак. празяваць, .

|| аднакр. зяўнуць, .

|| наз. зяванне, .