Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зыбавіца, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і зыб.

зыбацца, ✂; незак. (разм.).

Гушкацца, то падымаючыся, то апускаючыся.

  • З. на нагах.
  • Лодка зыбаецца на вадзе.
  • Кладка зыбаецца.

|| аднакр. зыбануцца, ✂ і зыбнуцца, ✂.

|| наз. зыбанне, ✂.

зыбаць, ✂; незак. (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

  • З. дзіця.
  • Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбануць, ✂ і зыбнуць, ✂.

|| наз. зыбанне, ✂.

зыбка, ✂, ж.

Калыска, падвешаная на гнуткай жэрдцы, прымацаванай да столі.

  • Калыхаць у зыбцы.

зыбкі, ✂.

  1. Які можа зыбацца, гушкацца, гнуткі.

    • Зыбкае балота.
    • Зыбкая кладка.
  2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

    • Зыбкая паверхня возера.

|| наз. зыбкасць, ✂.

зыбун, ✂, м. (разм.).

  1. Зыбкі грунт.

  2. толькі -оў.

    • Рухомыя зыбучыя пяскі.

зыбучы, ✂.

Тое, што і зыбкі.

  • Зыбучыя пяскі.

|| наз. зыбучасць, ✂.

зызнуць, ✂; незак. (разм.).

Ацякаць, набракаць.

  • Рукі зызнуць.

зык, ✂, м.

Рэзкі адрывісты гук, выкрык.

  • Аднекуль даносіўся трывожны з.

зыкнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Голасна і рэзка, адрывіста крыкнуць, закрычаць.

  2. Утварыць рэзкі, моцны гук.

|| незак. зыкаць, ✂.