Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зубец, ✂, м.

  1. Востры выступ на інструменце, прыладзе, частцы машыны.

    • З. пілы.
    • Зубцы бараны.
    • Зубцы ў граблях.
  2. звычайна мн. Надбудова на крапасной сцяне ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавай адлегласці.

|| памянш. зубчык, ✂.

зубіла, ✂, ж.

Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю.

|| прым. зубільны, ✂.

зубіць, ✂; незак.

Вастрыць, насякаючы зуб’е.

  • З. серп.

|| зак. вызубіць, ✂.

зубок, ✂, м.

  1. гл. зуб.

  2. Долька ў галоўцы часнаку.

    • З. часнаку.

зубр, ✂, м.

  1. Дзікі лясны бык сямейства пустарогіх.

  2. Пра коснага, кансерватыўна настроенага чалавека.

  3. Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу (разм. жарт.).

    • Што гавораць пра гэта зубры навукі?

|| прым. зубровы, ✂ і зубрыны, ✂.

зубрабізон, ✂, м.

Гібрыд зубра з бізонам.

|| прым. зубрабізонавы, ✂.

зубраня, ✂ і зубранё, ✂, н.

Дзіцяня зубра.

зуброўка, ✂, ж.

  1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая скарыстоўваецца для прыгатавання настоек, араматызацыі напіткаў.

  2. Гарэлка, настоеная на такой траве.

зубрыла, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто займаецца зубрэннем, бяссэнсавым завучваннем чаго-н.

зубрыць, ✂; незак. (разм.).

Завучваць механічна, не ўнікаючы ў сэнс.

  • З. верш.

|| зак. вызубрыць, ✂ і зазубрыць, ✂.

|| наз. зубрэнне, ✂.