Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зрасці, ; зак. (разм.).

  1. Зарасці, пакрыцца расліннасцю.

    • Сцежкі пырнікам зраслі.
  2. Вырасці, урадзіць.

    • Жыта зрасло, як сцяна.

зрасціся, ; зак.

  1. Злучыцца, утвараючы адно цэлае ў працэсе росту, зажывання.

    • Зламаная косць зраслася.
    • Арэхі зрасліся.
  2. перан. Зблізіцца, зжыцца.

    • Ён зросся з вясковым жыццём.

|| незак. зрастацца, .

|| наз. зрашчэнне, і зрастанне, .

зрасціць, ; зак.

  1. Лечачы, даць магчымасць зрасціся.

    • З. зламаную косць.
  2. Злучыць вельмі шчыльна, звязаць (спец.).

    • З. канцы каната.

|| незак. зрошчваць, .

|| наз. зрошчванне, .

зраўнавацца, ; зак.

  1. Стаць роўным, гладкім, аднолькавым з кім-, чым-н.

    • Курган асеў, зраўнаваўся з зямлёй.
  2. Рухаючыся, апынуцца побач, на адной лініі з кім-, чым-н.

    • Коннікі зраўнаваліся.
  3. Стаць роўным каму-, чаму-н. у якіх-н. адносінах; параўнацца.

    • З. з сябрамі ў вучобе.
    • Хто з ім можа з. ў гэтай справе.

|| незак. зраўноўвацца, .

зраўнаваць, ; зак.

  1. Зрабіць што-н. роўным, гладкім.

    • З. зямлю.
  2. каго-што з кім-чым. Параўнаць што-н. з чым-н.

    • З. адно з другім.

|| незак. зраўноўваць, .

зраўняцца, ; зак.

Тое, што і зраўнавацца.

зраўняць, ; зак.

Тое, што і зраўнаваць.

зрачыся, ; зак. (разм.).

Адмовіцца, адрачыся ад каго-, чаго-н.

  • З. сваіх слоў.
  • З. бацькоў.

|| незак. зракацца, .

зрашчэнне, , н.

  1. гл. зрасціся.

  2. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго-н.

    • З. косці пасля пералому.

  • Фразеалагічнае зрашчэнне — устойлівы выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце.

зрашэціць, ; зак.

Пакрыць скрозь дзіркамі, зрабіць падобным на рэшата.

  • З. кулямі сцяну.

|| незак. зрашэчваць, .