Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохдзённы, ✂.

Які працягваецца тры дні; разлічаны на тры дні.

  • Трохдзённая камандзіроўка.
  • Т. запас вады.

трохзначны, ✂.

Які складаецца з трох знакаў.

  • Т. лік.

трохзубы, ✂.

З трыма зубамі.

  • Трохзубыя восці.

трохі, прысл.

Няшмат, крыху.

  • Т. спазніўся на сход.

трохкантовы, ✂.

З трыма кантамі.

  • Т. брус.

трохкласны, ✂.

Які мае тры класы, складаецца з трох класаў.

  • Трохкласная адукацыя.

трохколерны, ✂.

Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або складаецца з трох частак розных колераў.

  • Т. сцяг.

трохлінейка, ✂, ж. (разм.).

Трохлінейная вінтоўка.

трохлінейны, ✂.

Калібрам у тры лініі (7,6 мм).

  • Трохлінейная вінтоўка.

трохмерны, ✂.

  1. Які мае тры вымярэнні: даўжыню, шырыню і вышыню.

  2. Які змяшчае ў сабе тры часткі, тры рытмічныя меры.

    • Т. такт.