Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паварочвацца, ; незак.

  1. гл. павярнуцца.

  2. перан. Дзейнічаць хутка, умела, аператыўна (разм.).

    • Хутчэй паварочвайся!

паварушвацца, ; незак.

Варушыцца злёгку або час ад часу.

  • Стары паварушваўся на печы.

паварушваць, ; незак.

Варушыць крыху або час ад часу.

  • Вецер паварушвае галіны.
  • П. пальцамі.

паварчук, , м. (разм.).

Падлетак — памочнік повара на кухні.

паварыць, ; зак.

  1. Зварыць усё, многае.

    • П. усё мяса.
  2. Варыць яшчэ некаторы час.

    • П. мяса хвілін дваццаць.

павастрэць, ; зак.

Зрабіцца больш вострым.

  • Сярпы павастрэлі.

павезці, ; зак.

Пачаць везці ​1, адправіцца куды-н., везучы каго-, што-н.

  • Наклаў воз як каню п.

павек, прысл.

Назаўсёды, навек.

  • П. гэтага не забуду.

павека, , н.

Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока.

  • Апусціць павекі.

павелічальны, .

  1. Які служыць для павелічэння таго, што разглядаецца.

    • Павелічальнае шкло.
  2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць большы памер прадмета ці большую ступень якасці, а таксама эмацыянальныя адносіны (напр. дамішча, велічэзны).

    • Павелічальныя суфіксы.