Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змоўкнуць, ✂; зак.

Перастаць гучаць ці перастаць гаварыць.

  • Музыка змоўкла.
  • Кулямёт змоўк.
  • Апавядальнік змоўк.

|| незак. змаўкаць, ✂.

змоўнік, ✂, м.

Тое, што і змоўшчык.

|| ж. змоўніца, ✂.

|| прым. змоўніцкі, ✂.

змоўшчык, ✂, м.

Удзельнік змовы.

|| ж. змоўшчыца, ✂.

|| прым. змоўшчыцкі, ✂.

  • Змоўшчыцкія планы.

змрачнець, ✂; незак.

Рабіцца змрочным, цёмным.

  • Неба змрачнее.
  • Твар змрачнее.

|| зак. пазмрачнець, ✂.

змрок, ✂, м.

  1. Адсутнасць святла, цемра.

    • З. атуліў прасторы.
  2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

    • Вячэрні з.
  3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

    • Перадранішні з.

змрочны, ✂.

  1. Слаба асветлены, ахоплены змрокам.

    • З. яловы лес.
  2. перан. Поўны цяжкіх пачуццяў, бязрадасны, пануры.

    • З. твар.
    • Змрочныя думкі.
    • Змрочныя прадчуванні.
  3. перан. Цяжкі, беспрасветны.

    • Змрочныя гады зняволення.

|| наз. змрочнасць, ✂.

змусіць, ✂; зак.

Тое, што і вымусіць.

  • Стары змусіў мяне паехаць у горад.

|| незак. змушаць, ✂.

змылак, ✂, м.

Астатак ад куска мыла, якім карысталіся.

змыцца, ✂; зак.

  1. (1 і 2 ас. не ўжыв. ). Ад мыцця сысці, знікнуць.

    • Плямы змыліся.
  2. перан. Пайсці адкуль-н., знікнуць (разм.).

    • З. з заняткаў.

|| незак. змывацца, ✂.

змыць, ✂; зак.

  1. Мыццём ліквідаваць, зняць.

    • З. з сябе пот.
    • З. сваю віну (перан.).
  2. Знесці (вадой, цячэннем).

    • Вада змыла бярвенне.

|| незак. змываць, ✂.

|| наз. змыў, ✂.