Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

энергічны, .

Рашучы, настойлівы, актыўны, поўны энергіі (у 2 знач.).

  • Э. кіраўнік.
  • Энергічна (прысл.) дзейнічаць.

|| наз. энергічнасць, .

энергія, , ж.

  1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — мера яе руху, а таксама здольнасць выконваць работу.

    • Э. вады.
    • Ядзерная э.
    • Эканомія энергіі.
  2. Рашучасць і настойлівасць у рабоце, дзеяннях.

    • Працаваць з энергіяй.

|| прым. энергетычны, .

энскі, .

Ужыв. замест назвы, якая па пэўных прычынах павінна застацца невядомай [ад назвы лацінскай літары N].

  • Энская дывізія.
  • Э. завод.

энтамалогія, , ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае насякомых.

|| прым. энтамалагічны, .

энтамолаг, , м.

Спецыяліст па энтамалогіі.

энтузіязм, , м.

Душэўны ўздым, высокая ступень захаплення, натхнення.

  • Малады э.

энтузіяст, , м.

Чалавек, які адданы справе, ідэі, дзейнічае з энтузіязмам.

|| ж. энтузіястка, .

энцыклапедызм, , м. (кніжн.).

Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

|| прым. энцыклапедычны, .

  • Энцыклапедычныя веды.

энцыклапедыст, , м.

  1. Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек (кніжн.).

  2. Прадстаўнік групы перадавых мысліцеляў у Францыі, аб’яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую выдавалі ў канцы 18 ст.

    • Дзідро і Д’Аламбер.

|| ж. энцыклапедыстка, .

|| прым. энцыклапедысцкі, .

энцыклапедыя, , ж.

  1. Навуковае даведачнае выданне па ўсіх ці асобных галінах ведаў у выглядзе слоўніка.

    • Музычная э.
    • Дзіцячая э.
  2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

    • Э. навук.

  • Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапедычны, .

  • Э. слоўнік.