Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмбрыён, , м. (спец.).

Зародак жывёлы ці чалавека на пачатковых стадыях развіцця.

|| прым. эмбрыянальны, .

эмбрыялогія, , ж.

Раздзел біялогіі,які вывучае ўтварэнне і развіццё эмбрыёнаў.

|| прым. эмбрыялагічны, .

эмігрант, , м.

Чалавек, які эмігрыраваў і знаходзіцца ў эміграцыі.

|| ж. эмігрантка, .

|| прым. эмігранцкі, .

эміграцыя, , ж.

  1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.

  2. Месца, час прабывання у выніку такога перасялення.

    • Быць два гады ў эміграцыі.
  3. зб. Эмігранты.

|| прым. эміграцыйны, .

эмігрыраваць, ; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) са сваёй радзімы ў другую краіну.

эмір, , м.

Тытул правіцеля, князя ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. эмірскі, .

эмірат, , м.

Дзяржава, якая ўзначальваецца эмірам, кіруецца Саветам эміраў.

эмісар, , м. (кніжн.).

Асоба, якую пасылаюць з палітычным даручэннем у другую краіну.

|| прым. эмісарскі, .

эмісія1, , ж. (спец.).

Выпуск каштоўных папер, папяровых грошай.

|| прым. эмісійны, .

  • Э. банк.

эмісія2, , ж. (спец.).

Выпраменьванне, выдзяленне якім-н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

  • Электронная э.