Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шведы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Швецыі.

|| ж. шведка, ✂.

|| прым. шведскі, ✂.

швейнік, ✂, м.

Работнік швейнай прамысловасці.

|| ж. швейніца, ✂.

швейцар, ✂, м.

Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад’ездах устаноў, рэстаранаў, гасцініц, жылых памяшканняў.

|| прым. швейцарскі, ✂.

швейцарская, ✂, ж.

Памяшканне для швейцара.

швейцарцы, ✂, м.

Насельніцтва Швейцарыі.

|| ж. швейцарка, ✂.

|| прым. швейцарскі, ✂.

швертбот, ✂, м.

Паруснае аднамачтавае спартыўнае судна з высоўным кілем.

швіва, ✂, н. (разм.).

Тое, што шыецца.

  • Маці дрэмле са швівам у руках.

швіцкі, ✂:

  • швіцкая парода — парода буйной рагатай жывёліны [ад назвы кантона Швіц у Швейцарыі, дзе ўпершыню выведзена гэта парода].

шво, ✂, н.

  1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.

    • Парвацца ў шве.
    • Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).
    • Па ўсіх швах трашчыць што-н. (перан. прыходзіць у поўны заняпад, развальваецца; разм.).
  2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).

    • Швы чэрапа.
    • Ш. цаглянай кладкі.
  3. Спосаб шыцця, вышыўкі.

    • Няроўнае ш.
    • Сцябліністае ш.

◊

  • Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.

|| прым. шыўны, ✂.

  • Ш. матэрыял (у хірургіі).

шворан, ✂, м.

Стрыжань у паваротным злучэнні пярэдняй часткі кузава павозкі, які забяспечвае павароты на хаду.

|| прым. шворнавы, ✂.