Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрыплівы, ✂.

Трохі хрыплы, з хрыпатой.

  • Х. голас.

|| наз. хрыплівасць, ✂.

хрыплы, ✂.

З нячыстым тонам, сіплы (пра гукі).

  • Х. голас.
  • Хрыплыя гукі гармоніка.

|| наз. хрыпласць, ✂.

хрыпнуць, ✂; незак.

  1. Пачынаць гаварыць хрыпла, губляць чыстату голасу.

  2. Станавіцца хрыплым.

    • Голас хрыпне.

|| зак. ахрыпнуць, ✂.

хрыпун, ✂, м. (разм.).

Чалавек з хрыплым голасам.

|| ж. хрыпуха, ✂.

хрыстосавацца, ✂; незак.

У праваслаўных хрысціян: цалавацца тры разы, віншуючы са святам Вялікадня.

|| зак. пахрыстосавацца, ✂.

хрысцільны, ✂.

Які мае адносіны да абраду хрышчэння.

  • Хрысцільная кашуля.

хрысціны, ✂.

Хрысціянскі абрад хрышчэння, а таксама пачастунак пасля гэтага абраду.

|| прым. хрысцінны, ✂.

хрысціцца, ✂; незак.

  1. Абрадам хрышчэння прыняць (прымаць) хрысціянскую веру.

  2. Рабіць малітвенны жэст крыжа.

|| зак. ахрысціцца, ✂, пахрысціцца, ✂ і перахрысціцца, ✂.

хрысціць, ✂; незак.

  1. Спраўляць над кім-н. царкоўны абрад хрышчэння.

    • Х. дзяцей.
  2. Быць хросным бацькам або хроснай маці.

  3. Рабіць знак крыжа (у 3 знач.) на кім-, чым-н.

  4. Даваць мянушку (разм.).

  5. Біць, хвастаць (разм.).

    • Х. дубцом па спіне.

◊

  • Не дзяцей хрысціць каму з кім (разм.) — не мець інтарэсу да каго-н., не жадаць мець справы з кім-н.

|| зак. ахрысціць, ✂, пахрысціць, ✂ і перахрысціць, ✂.

хрысціянізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) хрысціянізацыі.