Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фастрыга, ✂, ж.

Шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца.

фастрыгаваць, ✂; незак.

  1. Шыць, сшываць рэдкімі шыўкамі, фастрыгаю, намячаючы лінію швоў.

    • Ф. сукенку.
  2. Шыць рэдкімі шыўкамі, рыхтуючы да прымеркі.

    • Ф. паліто.

|| зак. прафастрыгаваць, ✂ і сфастрыгаваць, ✂.

|| наз. фастрыгаванне, ✂.

фасфарычны, ✂.

Які свеціцца бледным святлом, як фосфар.

фасфат, ✂, м. (спец.).

Мінеральнае рэчыва, соль фосфарнай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і ў медыцыне.

|| прым. фасфатны, ✂ і фасфатавы, ✂.