Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фармаваць, ✂; незак. (спец.).

Апрацоўваючы, штампуючы, прыдаваць чаму-н. якую-н. форму.

  • Ф. цэглу.

|| зак. адфармаваць, ✂ і сфармаваць, ✂.

|| наз. фармаванне, ✂ і фармоўка, ✂.

|| прым. фармовачны, ✂.

фармавы, ✂.

  1. гл. форма.

  2. Прыгодны для адліўкі вырабаў у форме (у 5 знач.; спец.).

    • Фармавая сумесь.
  3. Зроблены ў форме (у 5 знач.).

    • Ф. хлеб.

фармакалогія, ✂, ж.

Навука аб уздзеянні лекавых рэчываў на арганізм чалавека і жывёлы.

|| прым. фармакалагічны, ✂.

фармакапея, ✂, ж. (спец.).

Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў.

|| прым. фармакапейны, ✂.

фармаколаг, ✂, м.

Спецыяліст па фармакалогіі.

фармалізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Паказаць (-зваць) змястоўны бок з’явы ў выглядзе фармальнай сістэмы або вылічэння.

  • Фармалізаваная мова (сістэма спецыялізаваных моўных сродкаў або іх сімвалаў з дакладнымі правіламі спалучальнасці; спец.).

|| наз. фармалізацыя, ✂.

  • Ф. апісання.

фармалізм, ✂, м.

  1. Фармальнае прытрымліванне якіх-н. знешніх форм на шкоду сутнасці справы.

    • Бюракратычны ф.
  2. У мастацтве, эстэтыцы і інш. гуманітарных навуках: агульная назва кірункаў, якія надаюць значэнне толькі форме, знешняму выражэнню.

    • Ф. у літаратуразнаўстве.

|| прым. фармалістычны, ✂ і фармалісцкі, ✂.

фармалін, ✂, м.

Дэзінфіцыруючы сродак з рэзкім удушлівым пахам.

|| прым. фармалінавы, ✂.

фармаліст, ✂, м.

  1. Чалавек, чыя работа прасякнута фармалізмам (у 1 знач.).

  2. Паслядоўнік фармалізму (у 2 знач.).

|| ж. фармалістка, ✂.

|| прым. фармалісцкі, ✂.

фармалістыка, ✂, м. (разм.).

Фармальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н., прытрымліванне занадта лішніх знешніх фармальнасцей.