Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фактура​1, ✂, ж. (спец.).

  1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні.

    • Ф. тканіны.
  2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва.

    • Вобразная ф. паэмы.

|| прым. фактурны, ✂.

фактура​2, ✂, ж. (спец.).

Рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

|| прым. фактурны, ✂.

фактычны, ✂.

Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.

  • Фактычныя даныя.
  • Фактычныя доказы.
  • Фактычна (прысл.) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.
  • Ф. шлюб (незарэгістраваны).
  • Фактычныя выклады.

|| наз. фактычнасць, ✂.

факультатыў, ✂, м. (разм.).

Факультатыўны курс, прадмет. па стылістыцы.

факультатыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Неабавязковы, а таксама нерэгулярны, прызначаны для дадатковай спецыялізацыі.

  • Факультатыўныя заняткі па псіхалогіі.

|| наз. факультатыўнасць, ✂.

факультэт, ✂, м.

Аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін.

  • Біялагічны ф.

|| прым. факультэцкі, ✂.

факусіраваць, ✂; незак.

  1. Збіраць (прамяні) у фокус​1 (у 1 знач.) (спец.).

    • Ф. прамяні.
  2. Устанаўліваць фокус 1 (у 2 знач.) (спец.).

    • Ф. адлюстраванне.
  3. перан. Сканцэнтроўваць, ставіць у цэнтр чаго-н. (кніжн.).

    • Ф. думку на чым-н.

|| зак. сфакусіраваць, ✂.

|| наз. факусіраванне, ✂.