Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тлуміць, ✂; незак.

У выразе: тлуміць галаву каму — марочыць, задурваць, збіваць з толку.

|| незак. затлуміць, ✂.

  • Затлуміў мне галаву.

|| наз. тлумленне, ✂.

тлумны, ✂.

  1. Які прыводзіць да адурэння, пазбаўляе здольнасці ўспрымаць, разумець што-н.

    • Тлумная работа.
  2. Шумны, гаманлівы, неспакойны.

    • Т. натоўп.

|| наз. тлумнасць, ✂.

тлусты, ✂.

  1. Які ўтрымлівае ў сабе шмат тлушчу.

    • Тлустая свініна.
  2. Тоўсты, укормлены, сыты.

    • Тлустая індычка.
    • Т. карп.
  3. Які атрымаўся ад тлушчу.

    • Тлустая пляма.
  4. перан. Насычаны карыснымі рэчывамі.

    • Т. чарназём.
  5. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.).

    • Т. шрыфт.

|| наз. тлустасць, ✂.

тлусцець, ✂; незак.

Станавіцца тлустым, тлусцейшым.

|| зак. атлусцець, ✂.

|| наз. атлусценне, ✂ і патлусцець, ✂.

|| наз. тлусценне, ✂.

тлусціць, ✂; незак.

  1. Вымазваць, зашмальцоўваць што-н. тлушчам, чым-н. тлустым.

  2. Насычаць тлушчамі што-н. у працэсе апрацоўкі (спец.).

    • Т. скуру.

|| наз. тлушчэнне, ✂.

тлушч, ✂, м.

Нерастваральнае ў вадзе масляністае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў жывёльных і раслінных тканках.

  • Растапіць т.
  • Рыбін т.

тлушчавы, ✂.

  1. Які змяшчае ў сабе тлушч.

    • Тлушчавая тканка.
  2. Звязаны з апрацоўкай і выкарыстаннем тлушчу.

    • Тлушчавая прамысловасць.
  3. Які атрымаўся ад тлушчу; тлусты.

    • Тлушчавая пляма.

тлушчазаменнік, ✂, м.

Штучны заменнік тлушчаў.

тлушчак, ✂, м.

Тлушчавая падскурная пухліна.

тля, ✂, ж.

  1. Дробнае насякомае-шкоднік, якое жывіцца сокам раслін.

    • Капусная т.
  2. Пра нікчэмнага чалавека (разм.).

    • Які ён талент, т. нікчэмная!