тлусты, 
- 
		Які ўтрымлівае ў сабе шмат тлушчу. - Тлустая свініна.
 
- 
		Тоўсты, укормлены, сыты. - Тлустая індычка.
- Т. карп.
 
- 
		Які атрымаўся ад тлушчу. - Тлустая пляма.
 
- 
		перан. Насычаны карыснымі рэчывамі.- Т. чарназём.
 
- 
		Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад. ).- Т. шрыфт.
 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)