Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

псіха...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да псіхікі, да псіхалогіі (у 2 і 3 знач.), напр. псіхааналіз, псіхагенны, псіхагігіена, псіханеўроз, псіхатэрапія;
  • 2) які мае адносіны да псіхіятрыі, да псіхалогіі (у 1 знач.), напр. псіханеўралогія, псіхафармакалогія, псіхафізіялогія.

псіхаваць, ; незак. (разм.).

Паводзіць сябе, як псіхічна ненармальны, а таксама паводзіць сябе надта ўзбуджана, нервова.

|| аднакр. псіхануць, .

псіхалагізм, , м.

Паглыблены паказ псіхічных, душэўных перажыванняў.

  • П. у літаратуры.

псіхалогія, , ж.

  1. Навука, якая вывучае працэсы і заканамернасці псіхалагічнай дзейнасці.

  2. Сукупнасць псіхічных працэсаў, што абумоўліваюць пэўны род дзейнасці.

    • П. творчасці.
  3. Душэўны склад, псіхіка.

    • Раскрыць псіхалогію героя.

|| прым. псіхалагічны, .

псіхапат, , м.

Чалавек з хворай псіхікай.

|| ж. псіхапатка, .

|| прым. псіхапацкі, .

псіхапаталогія, , ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае агульныя заканамернасці праяўлення расстройстваў псіхічнай дзейнасці.

|| прым. псіхапаталагічны, .

псіхапатыя, , ж. (спец.).

Псіхічная ненармальнасць, звычайна спадчыннага паходжання.

|| прым. псіхапатычны, .

псіхастэнік, , м. (спец.).

Чалавек, які хварэе на псіхастэнію.

|| ж. псіхастэнічка, .

псіхастэнія, , ж. (спец.).

Нервовае захворванне, якое праяўляецца ў павышанай уражлівасці, няўпэўненасці ў сабе, пастаянных сумненнях, назойлівых думках і пад.

|| прым. псіхастэнічны, .

псіхатэрапія, , ж.

Метад лячэння хворага сродкамі псіхічнага ўздзеяння.

|| прым. псіхатэрапеўтычны, .