Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нізкагатунковы, ✂.

Нізкага гатунку, невысокай якасці.

  • Н. тавар.

|| наз. нізкагатунковасць, ✂.

нізкапаклоннік, ✂, м. (уст.).

Той, хто нізкапаклоннічае; ліслівы, угодлівы чалавек.

|| прым. нізкапаклонніцкі, ✂.

нізкапаклоннічаць, ✂; незак. (уст.).

Займацца нізкапаклонствам.

нізкапаклонства, ✂, н. (уст.).

Рабскае, ліслівае пакланенне каму-, чаму-н.

|| прым. нізкапаклонніцкі, ✂.

нізкапробны, ✂.

  1. Які мае нізкую пробу ў сувязі з вялікай прымессю медзі і волава ў золаце і серабры.

  2. перан. Невысокай якасці; дрэнны (разм.).

    • Н. тавар.

|| наз. нізкапробнасць, ✂.

нізкарослы, ✂.

Невялікага росту; невысокі.

  • Н. хлопец.
  • Н. хмызняк.

|| наз. нізкаросласць, ✂.

нізкасортны, ✂.

Тое, што і нізкагатунковы.

|| наз. нізкасортнасць, ✂.

нізкі, ✂.

  1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.

    • Нізкае дрэва.
    • Н. плот.
    • Ляцець нізка (прысл.).
  2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

    • Н. ціск.
    • Нізкая тэмпература.
  3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.

    • Нізкая якасць драўніны.
  4. перан. Подлы, ганебны.

    • Н. ўчынак.
    • Так рабіць нізка (безас. у знач. вык.).
  5. У 18 — пач. 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.

  6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).

    • Н. бас.
    • Н. голас.

|| памянш. нізенькі, ✂.

|| наз. нізасць, ✂.

нізоўе, ✂, н.

Ніжняя частка цячэння ракі з навакольнай мясцовасцю.