Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лесазавод, ✂, м.

Завод па першаснай апрацоўцы лясных матэрыялаў.

|| прым. лесазаводскі, ✂.

лесанарыхтоўкі, ✂, ж.

Нарыхтоўка лясных матэрыялаў.

|| прым. лесанарыхтоўчы, ✂.

лесанасаджэнне, ✂, н.

  1. Штучнае развядзенне лясоў.

  2. мн. -яў. Участак штучна насаджанага лесу.

лесапаласа, ✂, ж.

Паласа лясных насаджэнняў.

  • Ахоўная л.

лесапарк, ✂, м.

Прыгарадны лес, які выкарыстоўваецца як парк.

|| прым. лесапаркавы, ✂.

лесапілка, ✂, ж.

Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

лесапільны, ✂.

Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.).

  • Л. завод.

лесапільня, ✂, ж.

Невялікі лесапільны завод.

лесапрамысловасць, ✂, ж.

Лясная прамысловасць.

|| прым. лесапрамысловы, ✂.

лесапрамысловец, ✂, м.

Прадпрыемец у галіне лясной прамысловасці.