Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

легка...

Першая частка складаных слоў у знач. лёгкі, ужыв. замест «лёгка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. легкавагавы, легкаверны.

легкаважны, .

  1. Які мае невялікую ці недастатковую вагу.

    • Л. груз.
  2. перан. Легкадумны, несур’ёзны, павярхоўны.

    • Л. выпад.

|| наз. легкаважнасць, .

легкаверны, .

Які ўсяму верыць, залішне даверлівы.

  • Л. чалавек.

|| наз. легкавер’е, і легкавернасць, .

легкавушка, , ж. (разм.).

Легкавая аўтамашына.

легкавы, .

Прызначаны для перавозкі людзей, ручнога багажу.

  • Л. аўтамабіль.

легкадумны, .

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны.

  • Л. ўчынак.
  • Легкадумнае рашэнне.

|| наз. легкадумнасць, .

легкакрылы, .

Хуткі ў палётах, у рухах; з лёгкімі крыламі.

  • Легкакрылая чайка.
  • Легкакрылая радасць (перан.).

легкаплаўкі, , (спец.).

Які плавіцца пры параўнальна невысокай тэмпературы.

  • Л. метал.

|| наз. легкаплаўкасць, .

легкатраўны, , (спец.).

Які лёгка засвойваецца органамі стрававання.

  • Легкатраўныя прадукты.

|| наз. легкатраўнасць, .

легчы, ; зак.

  1. Прыняць ляжачае становішча.

    • Л. на спіну.
    • Л. касцьмі (загінуць).
  2. Размясціцца спаць.

    • Л. на сене.
  3. перан. Загінуць, пасці ў баі.

  4. Распаўсюдзіцца па паверхні, пакрыць сабою што-н.

    • Снег лёг белай коўдрай.
  5. перан., на каго-што. Стаць чыім-н. абавязкам.

    • Адказнасць ляжа на прысутных.
    • На яго плечы лягла гаспадарка.
  6. Пралегчы, распасцерціся, працягнуцца.

    • Рэйкі ляглі доўгімі лініямі.
  7. Пра самалёты, судны: прыняць якое-н. становішча, узяць які-н. напрамак.

    • Л. на зваротны курс.
    • Л. на дрэйф.

|| незак. лажыцца, .