Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клімат, ✂, м.

  1. Метэаралагічныя ўмовы, уласцівыя пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін.

    • Кантынентальны к.
  2. перан. Становішча, умовы існавання чаго-н.

    • Міжнародны палітычны к.
    • Здаровы к. у сям’і.

|| прым. кліматычны, ✂.

клін, ✂, м.

  1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу.

    • Дубовы к.
    • К. клінам выбіваюць (перан. супрацьдзейнічаць тым жа метадам).
    • Забіць (загнаць) к. (таксама перан. разлучыць, зрабіць варожым).
  2. Палоска тканіны ў выглядзе трохвугольніка або ўсечанага трохвугольніка.

    • Уставіць к. у сарочку.
  3. перан. Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.

  4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.

    • Жураўліны к.
  5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па віду пасеваў, мясцовасці і пад.; спецыяльны тэрмін).

    • Яравы к.
    • Азімы к.
    • К. сенакосу (участак).

◊

  • Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (разм.) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.

  • Куды ні кінь — усюды клін (прыказка) — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.

|| памянш. клінок, ✂.

|| прым. клінавы, ✂.

  • Клінавое злучэнне.

клінаваты, ✂.

Тое, што і клінападобны.

клінаваць, ✂; незак. (разм.).

Забіваць клін; закліноўваць.

клінападобны, ✂.

Які мае форму кліна.

  • Клінападобная барада.

клінапіс, ✂, м.

Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень.

  • Вавілонскі к.

|| прым. клінапісны, ✂.

  • К. надпіс.

клініка, ✂, ж.

Стацыянарная лячэбная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбнай работай.

|| прым. клінічны, ✂.

клінічны, ✂.

  1. гл. клініка.

  2. Які мае адносіны да лячэбнага ўздзеяння, які патрабуе або паддаецца лячэнню (спец.).

    • К. выпадак.

клінкер, ✂, м. (спец.).

Вельмі моцны вогнетрывалы і воданепранікальны штучны камень, а таксама абпаленая да спякання цэментная сыравіна.

|| прым. клінкерны, ✂.

клінок, ✂, м.

  1. гл. клін.

  2. Вострая частка халоднай зброі; лязо.

  3. Трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру.

|| прым. клінковы, ✂.

  • К. сыр.