Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клептаман, ✂, м. (спец.).

Чалавек, які хварэе на клептаманію.

|| ж. клептаманка, ✂.

клептаманія, ✂, ж. (спец.).

Псіхічнае захворванне, якое заключаецца ў неадольным імкненні да крадзяжу.

клерк, ✂, м.

Канторскі служачы ў некаторых краінах.

клерыкал, ✂, м.

Прыхільнік клерыкалізму; член клерыкальнай партыі.

клерыкалізм, ✂, м.

Ідэалагічная і палітычная плынь, якая імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.

  • Каталіцкі к.

|| прым. клерыкальны, ✂.

клетка​1, ✂, ж.

  1. Памяшканне з металічных або драўляных прутоў для птушак і жывёлін.

    • К. для папугаяў.
  2. Спосаб складання некаторых матэрыялаў (дроў, дошак, цэглы і пад.) у выглядзе чатырохвугольніка.

    • Скласці дошкі ў клетку.
  3. Квадрат, усякі чатырохвугольнік, начэрчаны на паверхні чаго-н.

    • Клеткі шахматнай дошкі.
    • Сшыткі ў клетку.

○

  • Грудная клетка — частка тулава, якая складаецца з рэбраў, грудзіны, пазванкоў і змяшчае ў сабе сэрца, лёгкія, стрававод.

|| памянш. клетачка, ✂.

|| прым. клетачны, ✂.

клетка​2, ✂, ж.

Прасцейшая адзінка будовы жывога арганізма, якая складаецца з ядра, пратаплазмы і абалонкі.

  • Нервовая к.

|| памянш. клетачка, ✂.

|| прым. клетачны, ✂.

  • Клетачнае ядро.

клець, ✂, ж.

  1. Традыцыйная сялянская будыніна для захавання збажыны, маёмасці; свіран.

  2. Шахтавы ліфт.

  3. Асноўная частка пракатнага стана.

клешч, ✂, м.

Невялікая членістаногая жывёліна атрада павукападобных.

|| прым. клешчавы, ✂.

клешчавіна, ✂, ж.

Маслінавая расліна сямейства малачаевых.

|| прым. клешчавінны, ✂.