клетка1,
-
Памяшканне з металічных або драўляных прутоў для птушак і жывёлін.
- К. для папугаяў.
-
Спосаб складання некаторых матэрыялаў (дроў, дошак, цэглы
і пад. ) у выглядзе чатырохвугольніка.- Скласці дошкі ў клетку.
-
Квадрат, усякі чатырохвугольнік, начэрчаны на паверхні чаго
-н. - Клеткі шахматнай дошкі.
- Сшыткі ў клетку.
Грудная клетка — частка тулава, якая складаецца з рэбраў, грудзіны, пазванкоў і змяшчае ў сабе сэрца, лёгкія, стрававод.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)