Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жабрачыць, ✂; незак.

Тое, што і жабраваць.

жабры, ✂, ж.

Органы дыхання рыб і некаторых водных жывёлін.

  • Узяць за ж. каго-н. (перан. прымусіць да чаго-н.).

|| прым. жабравы, ✂.

жабурынне, ✂, н., зб.

Жабіна ікра.

жабяня, ✂ і жабянё, ✂, н.

Дзіцяня жабы (у 1 і 2 знач.).

жавала, ✂, н. (спец.).

Верхнія пярэднія сківіцы ў ротавым апараце ракападобных і насякомых.

жавальны, ✂.

Які служыць для жавання.

  • Ж. апарат.
  • Жавальная рызінка (гулка).

жаваранак, ✂, м.

Пеўчая птушка атрада вераб’іных.

|| прым. жаваранкавы, ✂.

  • Сямейства жаваранкавых (наз.).

жаваць, ✂; незак.

  1. Размінаць ежу або што-н. зубамі.

    • Ж. кавалак хлеба.
  2. перан. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж.

    • Ж. якое-небудзь пытанне.

|| наз. жаванне, ✂.

жавель, ✂, м.

Хлорысты раствор, едкая зеленавата-жоўтая вадкасць, якая выкарыстоўваецца для адбелкі тканін.

|| прым. жавелевы, ✂.

  • Жавелевая вада.

жаданне, ✂, н.

  1. Цяга да ажыццяўлення чаго-н., унутранае імкненне.

    • Гарэць жаданнем.
    • Ж. перамогі.
  2. Прадмет захаплення, мары і пад.

    • Тэатральная сцэна — вось яго ж.