Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіпертонік, , м. (разм.).

Чалавек, які хварэе гіпертанічнай хваробай.

гіпертрафіраваны, .

Які падвергся гіпертрафіі.

гіпертрафіравацца, ; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуцца (падвяргацца) гіпертрафіі.

гіпертрафіраваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуць (падвяргаць) гіпертрафіі.

гіпертрафія, , ж. (кніжн.).

Хваравітае павелічэнне аб’ёму якога-н. органа цела.

  • Г. сэрца.

|| прым. гіпертрафічны, .

гіпнатызаваць, ; незак.

Прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. загіпнатызаваць, .

|| наз. гіпнатызаванне, і гіпнатызацыя, .

гіпнатызёр, , м.

Спецыяліст па гіпнозу, які валодае здольнасцю гіпнатызаваць.

|| прым. гіпнатызёрскі, .

гіпноз, , м.

Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем таму, хто ўнушае, а таксама сам спосаб такога ўнушэння.

  • Быць у стане гіпнозу.
  • Лячыць гіпнозам.

|| прым. гіпнатычны, .

гіпотэза, , ж. (кніжн.).

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

гіпс, , м.

  1. Вапнавае мінеральнае рэчыва белага ці жоўтага колеру.

    • Пласт гіпсу.
  2. Скульптурны злепак з такога рэчыва.

  3. Хірургічная павязка з такога рэчыва.

    • Нага ў гіпсе.

|| прым. гіпсавы, .