Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гладыёлус, , м.

Дэкаратыўная травяністая расліна з мечападобнымі лістамі і вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру.

|| прым. гладыёлусны, .

гладыш, , м.

Збан без ручкі.

  • Г. з квасам.

|| прым. гладышны, .

гладыятар, , м.

У старажытным Рыме: барэц з рабоў або ваеннапалонных, які змагаўся на арэне цырка з другім такім барцом або дзікім зверам.

|| прым. гладыятарскі, .

глазет, , м.

Парча з каляровай шаўковай асновай і з тканымі залатымі ці сярэбранымі ўзорамі.

|| прым. глазетавы, .

глазура, , ж.

  1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць гліняную, фаянсавую і пад. пасуду.

  2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы.

|| прым. глазурны, .

глазураваць, ; зак. і незак.

Пакрыць (-ываць) глазурай (у 1 знач.).

  • Г. пасуду.

|| наз. глазуроўка, і глазураванне, .

гламазда, , ж. (абл.).

Пра няўклюднага чалавека, пра нязграбную рэч.

гланды, , ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гландавы, .

гласарый, , м.

Тлумачальны слоўнік устарэлых і малазразумелых слоў пераважна да старажытных тэкстаў.

|| прым. гласарыевы, .

гласны, , м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.