Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гладыёлус, ✂, м.

Дэкаратыўная травяністая расліна з мечападобнымі лістамі і вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру.

|| прым. гладыёлусны, ✂.

гладыш, ✂, м.

Збан без ручкі.

  • Г. з квасам.

|| прым. гладышны, ✂.

гладыятар, ✂, м.

У старажытным Рыме: барэц з рабоў або ваеннапалонных, які змагаўся на арэне цырка з другім такім барцом або дзікім зверам.

|| прым. гладыятарскі, ✂.

глазет, ✂, м.

Парча з каляровай шаўковай асновай і з тканымі залатымі ці сярэбранымі ўзорамі.

|| прым. глазетавы, ✂.

глазура, ✂, ж.

  1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць гліняную, фаянсавую і пад. пасуду.

  2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы.

|| прым. глазурны, ✂.

глазураваць, ✂; зак. і незак.

Пакрыць (-ываць) глазурай (у 1 знач.).

  • Г. пасуду.

|| наз. глазуроўка, ✂ і глазураванне, ✂.

гламазда, ✂, ж. (абл.).

Пра няўклюднага чалавека, пра нязграбную рэч.

гланды, ✂, ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гландавы, ✂.

гласарый, ✂, м.

Тлумачальны слоўнік устарэлых і малазразумелых слоў пераважна да старажытных тэкстаў.

|| прым. гласарыевы, ✂.

гласны, ✂, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.