Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вярнуць1, ; незак.

  1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

    • В. машыну ўправа.
    • В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.).
    • З душы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).
  2. Валіць на бок, пераварочваць.

    • В. воз.
  3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны напрамак (думкам, размовам і пад. і разм.).

    • Мне вядома, куды ён верне.
  4. перан., на. Перакладваць віну на другога (разм.).

    • Сам вінаваты, а на другіх верне.
  5. Рухацца. падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

    • Дым верне з коміна.
  6. З цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

    • Трактар верне дзёран.

вярнуць2, ; зак.

  1. Аддаць узятае назад.

    • В. доўг.
  2. Прымусіць або даць магчымасць вярнуцца назад.

    • В. дамоў.
    • В. бацьку дзецям.
    • В. да жыцця (вылечыць).

|| незак. вяртаць, і варочаць, .

вяроўка, , ж.

Выраб з кручаных або вітых у некалькі столак доўгіх пасмаў пянькі ці інш. матэрыялаў, які ўжыв. для звязвання і іншых патрэб.

  • Увязаць воз вяроўкай.

  • Вяроўка плача па кім (разм.) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.

|| памянш. вяровачка, .

|| прым. вяровачны, .

вярста, , ж.

  1. Мера даўжыні, роўная 1,06 км.

    • Прайшоў з вярсту (г.зн. каля вярсты).
    • За вярсту ўбачыць што-н. (здалёк).
  2. Дарожны слуп, які адзначае гэту меру (уст.).

|| прым. верставы, .

  • В. слуп.

вярстаць, ; незак. (спец.).

Размяшчаць друкарскі набор па старонках.

  • В. кнігу.

|| зак. звярстаць, .

|| наз. вярстанне, і вёрстка, .

вяртлюг, , м. (спец.).

  1. Рухомы канец сцегнавой косці, які ўваходзіць у чашку таза.

  2. Злучальнае звяно дзвюх частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

|| прым. вяртлюжны, .

вяртлявы, (разм.).

Вельмі рухавы, непаседлівы.

  • Вяртлявае дзіця.

|| наз. вяртлявасць, .

вярховы, .

Размешчаны ў верхнім цячэнні ракі.

вярхом, прысл.

  1. Пра язду: на спіне жывёлы.

    • В. на кані.
  2. перан. Седзячы на кім-, чым-н., як на спіне каня.

    • В. на крэсле.
    • Скакаць в. на кійку.

вярхоўе, , н.

Верхняе цячэнне ракі і мясцовасць, якая прылягае да яе.

  • У вярхоўях Бярэзіны.