Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бязве́рхі, ✂.

Такі, у якім няма верху, верхавіны.

  • Бязверхая асіна.

бязве́траны, ✂.

Ціхі, без ветру.

  • Бязветранае надвор’е.

бязві́нны, ✂.

Які не мае віны.

  • Бязвіннае дзіця.

|| наз. бязвіннасць, ✂.

бязво́блачны, ✂.

  1. Без воблакаў, ясны.

    • Бязвоблачнае неба.
    • Б. дзень.
  2. перан. Нічым не засмучаны; светлы, шчаслівы.

    • Бязвоблачнае дзяцінства.

|| наз. бязвоблачнасць, ✂.

бязво́бразны, ✂.

Які не вызначаецца наяўнасцю паэтычных вобразаў.

  • Бязвобразнае мысленне.

|| наз. бязвобразнасць, ✂.

бязво́ддзе, ✂, н.

Адсутнасць, нястача вады, вільгаці.

бязво́дны, ✂.

  1. Пазбаўлены вады, вільгаці.

    • Бязводная пустыня.
  2. Які не мае ў сваім саставе вады (спец.).

    • Бязводная кіслата.

|| наз. бязводнасць, ✂.

бязво́лле, ✂, н.

Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць.

  • Папракаць за б.

бязво́льны, ✂.

Які не мае сілы волі, слабахарактарны.

  • Б. характар.

|| наз. бязвольнасць, ✂.

бязву́сы, ✂.

  1. Без вусоў.

    • Бязвусыя юнакі.
  2. Безасцюковы.

    • Бязвусая пшаніца.

|| наз. бязвусасць, ✂.