Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брусні́цы, ✂, ж.

Кустовая расліна сямейства бруснічных з вечназялёнымі лісточкамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. бруснічны, ✂.

  • Бруснічнае варэнне.

брусні́чнік, ✂, м.

Зараснік кустовай расліны, на якой растуць брусніцы.

брусо́к, ✂, м.

  1. Вастрыльны, шліфавальны камень звычайна ў форме прадаўгаватага чатырохгранніка.

    • Вастрыць касу бруском.
  2. Чатырохгранны кавалак чаго-н.

    • Б. мыла.

|| памянш. брусочак, ✂.

|| прым. брусочны, ✂.

бру́ссе, ✂, н., зб.

  1. Апілаваныя з чатырох бакоў бярвёны.

  2. мн. Гімнастычны снарад з дзвюх гарызантальных жэрдак, замацаваных на стойках.

бру́ствер, ✂, м.

Земляны насып на знадворным баку акопа.

|| прым. брустверны, ✂.

брусча́тка, ✂, ж.

  1. зб. Брускі з каменю для брукавання вуліц, плошчаў.

  2. Брук з такіх брускоў (разм.).

брусча́ты, ✂.

  1. Зроблены з брускоў.

    • Брусчатая хата.
  2. Вымашчаны брусчаткай.

    • Брусчатая шаша.
  3. Які мае форму бруска (у 2 знач.).

    • Штабель брусчатага матэрыялу.

бру́та, нязм. (спец.).

Разам з упакоўкай (пра вагу тавару); проціл. нета.

бруха, ✂, н. (разм.).

  1. Тое, што і жывот жывёлы.

    • Б. акулы.
  2. Жывот чалавека.

    • Адгадаваў б.

бруха́ты, ✂ (разм.).

З вялікім жыватом.

  • Б. пан.