Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зіхатлівы, .

Які блішчыць, ззяе пералівістым святлом, напоўнены яркім ззяннем, бляскам.

  • Зіхатлівае сонца.
  • Стаяла зіхатлівая раніца.
  • Зіхатлівая прыгажосць (перан.).

|| наз. зіхатлівасць, .

зіхацець, ; незак.

Блішчэць, ззяць пералівістым святлом; пералівацца, адбіваючы святло.

  • Зіхацелі зоркі.
  • На мокрай траве зіхаціць раса.
  • У кватэры ўсё зіхаціць ад чысціні (вылучаецца чысцінёй).

|| наз. зіхаценне, .

зіянне, , н.

У мовазнаўстве: збег двух ці больш галосных у слове або на стыку двух слоў, напр. аэраплан, добра адпачыць.

злабадзённы, .

Істотны для дадзенага моманту, надзённы.

  • Злабадзённае пытанне.

|| наз. злабадзённасць, .

злавацца, ; незак.

Адчуваць злосць.

|| зак. узлавацца, і раззлавацца, .

злаваць, ; незак.

  1. Абуджаць злосць у каго-н.

  2. Тое, што і злавацца.

|| зак. узлаваць, і раззлаваць, .

злавесны, .

Які прадвяшчае няшчасце, зло.

  • Злавесная цішыня.
  • Злавесныя прыметы.

злагада, , ж. (разм.).

Згода, дружныя адносіны.

  • Жыць у злагадзе.

зладжаны, .

  1. Такі, у якім дасягнута ўзаемная згода, дружны.

    • Зладжаная работа.
  2. Стройны, гарманічны.

    • Зладжаныя спевы.

|| наз. зладжанасць, .

зладзеяваты, .

Падобны на зладзейскі, хітры.

  • Зладзеяватая ўхмылка.

|| наз. зладзеяватасць, .