Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зжыць, ; зак.

  1. каго (што) з чаго і без дапаўнення. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н.

    • Зжылі злоснікі добрага чалавека.
    • З. са свету (змучыць чым-н.).
  2. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н.

    • З. недахопы.
  3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.).

    • Чалавек жыццё зжыў і розуму не набраўся.

|| незак. зжываць, .

ззаду, прысл.

  1. прысл. З задняга боку.

    • Напасці з.
  2. прыназ. За кім-, чым-н.

    • Ён ішоў з. воза.

ззелянелы, .

Які ззелянеў, пазелянеў.

  • З. твар.

ззянне, , н.

  1. гл. ззяць.

  2. Яркае святло, якое выпраменьваецца або адлюстроўваецца чым-н.

    • Сонечнае з.
    • У ззянні славы (перан.).

  • Паўночнае ззянне — свячэнне высокіх слаёў атмасферы, якое назіраецца за палярным кругам.

ззяць, ; незак.

  1. Вылучаць ззянне.

    • Ззяюць зоркі.
    • На грудзях ветэрана ззяюць узнагароды.
  2. перан., чым і ад чаго. Блішчаць, выражаючы якія-н. пачуцці (пра вочы), або свяціцца радасцю, шчасцем і пад. (пра чалавека).

    • Вочы ззяюць ад шчасця.
    • Твары людзей ззялі радасцю.
  3. Тое, што і зеўраць.

    • У адной са сцен ззяла вялікая прабоіна.

|| наз. ззянне, .

зігзаг, , м.

Ламаная лінія. Зігзагі маланкі.

  • Чарціць зігзагі.

зігзагападобны, .

У выглядзе зігзагаў.

  • Зігзагападобныя рухі.

|| наз. зігзагападобнасць, .

зіма, , ж.

Самая халодная пара года паміж восенню і вясной.

  • Снежная з.
  • Рыхтавацца да зімы.

|| прым. зімовы, і зімні, .

зімаваць, ; незак.

Праводзіць дзе-н. зіму, жыць дзе-н. зімой.

  • З. на палярнай станцыі.

|| зак. перазімаваць, і празімаваць, .

|| наз. зімоўка, .

|| прым. зімавальны, .

  • Зімавальная сажалка (сажалка, у якой зімуе рыба).

зімародак, , м.

Невялікая птушка, роднасная ўдоду, з доўгай прамой дзюбай і вялікай галавой на кароткай шыі. (зімой купаецца ў снезе).

|| прым. зімародкавы, .

  • Сямейства зімародкавых (наз.).