Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фат, ✂, м.

Пусты, пошлы чалавек, які любіць рысавацца, пазіраваць.

фата, ✂, ж.

Галаўны ўбор нявесты: лёгкая белая накідка з кісяі або карунак.

  • Вясельная ф.

фатаваты, ✂ (разм.).

Схільны да фатаўства.

|| наз. фатаватасць, ✂.

фатаграфавацца, ✂; незак.

Атрымліваць сваё адлюстраванне пры дапамозе фатаграфіі (у 1 знач.).

|| зак. сфатаграфавацца, ✂.

|| наз. фатаграфаванне, ✂.

фатаграфаваць, ✂; незак.

Здымаць фатаграфічным апаратам.

|| зак. сфатаграфаваць, ✂.

|| наз. фатаграфаванне, ✂.

фатаграфізм, ✂, м.

Знешне дакладнае, але ідэйна не асэнсаванае адлюстраванне рэчаіснасці.

фатаграфія, ✂, ж.

  1. Атрыманне вобразаў прадметаў на святлоадчувальных пласцінках, плёнках.

    • Каляровая ф.
  2. Здымак, атрыманы такім спосабам.

    • Студэнцкая ф.
  3. Майстэрня, установа, дзе займаюцца фатаграфаваннем.

|| прым. фатаграфічны, ✂.

фаталізм, ✂, м. (кніжн.).

Містычная вера ў непазбежнасць лёсу, у тое, што ўсё ў свеце нібы загадзя вызначана наперад таямнічай сілай.

|| прым. фаталістычны, ✂.

фаталіст, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.

|| ж. фаталістка, ✂.

фаталістычны, ✂.

  1. гл. фаталізм.

  2. Тое, што і фатальны.

|| наз. фаталістычнасць, ✂.